Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: – Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: – Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: – Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці. Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вылузнула за небакрай. А ноччу, калі людзі і аблокі паснуць, я запальваю...
Кніга даследуе дыскурс Нішто самымі рознымі спосабамі. Шмат месца прысвечана гісторыі гэтай праблемы: ад моманта яе паўставання ў філасофіі старажытных грэкаў да абнулення ўніверсаліі Нішто ў эпоху постмадэрна. Асноўны кантэкст кнігі – метафізіка адсутнасці; галоўныя героі – Парменід, Лейбніц, Гайдэгер і Сартр; канцавая мэта – абнаяўленне Адсутнага.
Гэтая кніга нечакана мне самому адасобілася з цыклу лекцыяў “Асновы беларускай ментальнасці”, падрыхтаванага для Беларускага калегіуму. Улёгшыся ў адукацыйную працу, я ў нейкі момант адчуў мусовую патрэбу выйсці за лекцыйны фармат і скінуць да адной купы ўсё тое думанне пра Беларусь, што вярэдзіла мне цягам доўгага часу. Зрэшты, у гэтай эмацыйнай патрэбы была свая, уласная логіка. З XX стагоддзем скончылася і вялікая эпоха “буры і націску”, у выніку якой паўстала незалежная Беларусь. Далей...